Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


RGB

Адытыўнае змешванне колераў
Абмежаванне RGB па магчымасці перадачы колераў
Джэймс Клерк Максвел, Томас Сатан. Стужачка з шатландкі, 1861. Першая ў гісторыі пэўная каляровая фатаграфічная выява.

RGB (абрэвіятура англійскіх слоў Red, Green, Blue — чырвоны, зялёны, сіні) — адытыўная колеравая мадэль, як правіла, якая апісвае спосаб сінтэзу колера для колераўзнаўлення.

Выбар асноўных колераў абумоўлены асаблівасцямі фізіялогіі ўспрымання колераў сятчаткай чалавечага вока. Колеравая мадэль RGB знайшла шырокае ўжыванне ў тэхніцы.

Адытыўнай яна завецца таму, што колеры атрымліваюцца шляхам дадання (англ.: addition) да чорнага. Інакш гаворачы, калі колер экрана, асветленага колеравым пражэктарам, пазначаецца ў RGB як (r1, g1, b1), а колер таго ж экрана, асветленага іншым пражэктарам, — (r2, g2, b2), то пры асвятленні двума пражэктарамі колер экрана будзе пазначацца як (r1+r2, g1+g2, b1+b2).

Выява ў гэтай колеравай мадэлі складаецца з трох каналаў. Пры змешванні асноўных колераў (асноўнымі колерамі лічацца чырвоны, зялёны і сіні) — напрыклад, сіняга (B) і чырвонага (R), мы атрымліваем пурпурны (M magenta), пры змешванні зялёнага (G) і чырвонага (R) — жоўты (Y yellow), пры змешванні зялёнага (G) і сіняга (B) — цыянавы (З cyan). Пры змешванні ўсіх трох колеравых кампанентаў мы атрымліваем белы колер (W).

У тэлевізарах і маніторах ужываюцца тры электронныя катоды (святлодыёды, святлафільтры) для чырвонага, зялёнага і сіняга каналаў.

Каляровая мадэль RGB мае па шматлікіх тонах колеру шырэйшы колеравы ахоп (можа прадставіць больш насычаныя колеры), чым тыповы ахоп колераў CMYK, таму часам выявы, якія выдатна выглядаюць у RGB, значна цьмянеюць і згасаюць у CMYK.


Previous Page Next Page