Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


Thriller

Thriller
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Майкл Джэксан
Дата выпуску 30 лістапада 1982
Жанр поп-музыка, пост-дыска[d], рок-музыка, сучасны рытм-н-блюз[d] і фанк
Працягласць 2 539 с

«Thriller» (бел.: Трылер) — шосты студыйны альбом амерыканскага музыканта Майкла Джэксана. Выпушчаны на лейбле «Epic Records» 30 лістапада 1982 года, праз тры гады пасля выхаду папярэдняга камерцыйна паспяховага і станоўча прынятага крытыкамі альбома Джэксана «Off the Wall». «Thriller» запісаны ў такіх жанрах, як поп, рок, постдыска, рытм-н-блюз і фанк.

Праца над альбомам вялася ў перыяд з красавіка па лістапад 1982 года на студыі Westlake Recording Studios у Лос-Анджэлесе. Прадзюсаваннем займаліся Куінсі Джонс і сам Джэксан. Усяго ў альбоме дзевяць трэкаў, чатыры з іх былі напісаны самім спеваком. Усе сем сінглаў, выпушчаных з Thriller, трапілі ў топ-10 чарта Billboard Hot 100. На тры з іх былі зняты музычныя відэакліпы. Гэтая кружэлка дазволіла Джэксану зламаць расавыя бар’еры ў поп-музыцы: відэа на песні «Thriller», «Billie Jean» і «Beat It» патрапілі ў рэгулярную ратацыю на MTV. Альбом быў адным з першых, якія выкарыстоўваюць музычныя відэа ў якасці паспяховага інструмента прасоўвання. Усяго за год Thriller стаў самым прадаваным альбомам усіх часоў і застаецца такім да гэтага часу.

На цырымоніі ўручэння «Грэмі» 1984 года пласцінка атрымала восем узнагарод: сем з іх забраў Джэксан, восьмую ўзяў гукарэжысёр Брус Свідэн. У 2003 годзе Thriller заняў 20-е месца ў спісе «500 найвялікшых альбомаў усіх часоў» па версіі часопіса Rolling Stone. У тым жа годзе ён стаў трэцім у спісе 200 Definitive Albums of All Time (па версіі Нацыянальнай асацыяцыі прадаўцоў гуказапісаў). Альбом быў уключаны ў Бібліятэку Кангрэса як «культурна значны запіс», а відэакліп на песню «Thriller» — у Нацыянальны рэестр фільмаў як «культурна, гістарычна і эстэтычна істотны фільм». У 2012 годзе крытыкі Slant Magazine паставілі Thriller на першае месца ў сваім спісе «Лепшых альбомаў 1980-х».


Previous Page Next Page