Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


IPhone

Брэнд Apple Inc.
Вытворца Foxconn
Дата выпуску iPhone: 29.06.2007
3G: 11.07.2008
3GS: 19.06.2009
4: 24.06.2010
4S: 14.10.2011
5: 21.09.2012
5C, 5S: 20.09.2013
6/6 Plus: 19.09.2014
6S/6S Plus: 25.09.2015
Тып Смартфон
Памеры iPhone: 115 x 61 x 11.6 мм
3G і 3GS: 115.5 x 62.1 x 12.3 мм
4 і 4S: 115.2 x 58.6 x 9.3 мм
5 і 5S: 123.8 x 58.6 x 7.6 мм
: 124.4 x 59.2 x 8.97 мм
Вага iPhone і 3G: 135 г
3GS: 133 г
4: 137 г
4S: 140 г
5 і 5S: 112 г
5C: 132 г
6: 129 г
6 Plus: 172 г
6S: 143 г
6S Plus: 192 г
Аперацыйная сістэма iOS
Цэнтральны працэсар iPhone і 3G: S5L8900
3GS: S5PC100
4: Apple A4
4S: Apple A5
5/5C: Apple A6
5S: Apple A7
6/6 Plus: Apple A8
6S/6S Plus: Apple A9
Аператыўная памяць iPhone і 3G: 128 MB LPDDR DRAM
3GS: 256 MB LPDDR DRAM
4: 512 MB LPDDR2 DRAM
4S: 512 MB LPDDR2 DRAM
5/5C: 1 GB LPDDR2 DRAM
5S і 6/6 Plus: 1 GB LPDDR3 DRAM
6S/6S Plus: 2 GB LPDDR4 DRAM
Экран iPhone, 3G і 3GS: 3.5" (89 mm), 480 × 320, 163 ppi
4 і 4S: 3.5" (89 mm), 960 × 640, 326 ppi
5/5C/5S: 4" (100 mm), 1,136 × 640, 326 ppi
6/6S: 4.7" (120 mm), 1,334 × 750, 326 ppi
6S/6S Plus: 5.5" (140 mm), 1,920 × 1,080, 401 ppi
Спасылкі http://apple.com/iphone

iPhone — лінейка смартфонаў, распрацаваная карпарацыяй Apple. Працуюць пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы iOS.[1] Першае пакаленне iPhone было выпушчана 29 чэрвеня 2007 года. Самыя апошнія мадэлі iPhone 6S і iPhone 6s Plus былі прадстаўлены на спецыяльным мерапрыемстве 9 верасня 2015 года.[2]

Упершыню iPhone анансаваны Стывам Джобсам на канферэнцыі MacWorld Expo 9 студзеня 2007 года. У продаж паступіў 29 чэрвеня 2007 года і хутка заваяваў істотную частку рынка смартфонаў у ЗША.

10 чэрвеня 2008 года на канферэнцыі WWDC 2008 прадстаўлена новая мадэль — iPhone 3G, больш дасканалая і пазбаўленая шматлікіх апаратных і праграмных недахопаў папярэдніка, з новай версіяй iPhone OS 2.0, па ніжэйшым кошце з кантрактам аператара ў ЗША.

8 чэрвеня 2009 года прадстаўлена наступная, трэцяя па ліку, мадэль тэлефона — iPhone 3GS, якая з’яўляецца ўдасканаленай версіяй iPhone 3G. iPhone 3GS мае ўдвая большы аб’ём аператыўнай памяці, павялічаную хуткасць працы, даступны ў канфігурацыі з 32 ГБ убудаванай памяці і абсталяваны АС iPhone OS 3.0, якая ўхіліла значную частку праграмных недахопаў папярэдніх мадэляў смартфонаў і падала дадатковыя функцыі: капіпаст, магчымасць адпраўкі MMS, Spotlight, Speak Notes, магчымасць спампоўваць тэлешоу, музычныя відэа, фільмы і аўдыёкніжкі прама на iPhone, Find My iPhone, перасыланне/выдаленне SMS і шматлікія іншыя.

7 чэрвеня 2010 года прадстаўлены iPhone 4 з абноўленай аперацыйнай сістэмай (iPhone OS у гэты ж дзень атрымала новую назву — «Apple iOS»), які мае шэраг значных пераваг над папярэднікамі, уключаючы больш магутны цэнтральны працэсар Apple A4, ВК-дысплей з IPS матрыцай з распазнаваннем 640 x 960 пікселяў, 5 Мп-камеру, а таксама камеру для відэасувязі (0,3 Мп).

4 кастрычніка 2011 года прадстаўлены iPhone 4S з аперацыйнай сістэмай iOS 5, абноўлены тэлефон мае запазычаны працэсар Apple A5 ад iPad 2, 8 Мп-камеру і мае гібрыдную сістэму сувязі GSM/CDMA.

12 верасня 2012 года прадстаўлены Iphone 5 з аперацыйнай сістэмай iOS 6.0. Яго корпус быў зроблены з алюмінія, меньшы і лягчэйшы за папярэднія мадэлі.

10 верасня 2013 года прадстаўлены iPhone 5S i iPhone 5c з аперацыйнай сістэмай iOS 7.0.

9 верасня 2014 года прадстаўлены iPhone 6 i iPhone 6 Plus з аперацыйнай сістэмай iOS 8.0.

9 верасня 2015 года прадстаўлены iPhone 6s i iPhone 6s Plus з аперацыйнай сістэмай iOS 9.0.

21 сакавіка 2016 года прадстаўлены iPhone SE з аперацыйнай сістэмай iOS 9.3.

7 верасня 2016 года прадстаўлены iPhone 7, iPhone 7 Plus з аперацыйнай сістэмай iOS 10.0.

12 верасня 2017 года прадстаўлены iPhone 8, iPhone 8 Plus, iPhone X з аперацыйнай сістэмай iOS 11.0.

12 верасня 2018 года прадстаўлены iPhone XR, iPhone XS, Phone XS Max з аперацыйнай сістэмай iOS 13.0.

10 верасня 2019 года прадстаўлены iPhone 11, iPhone 11 Pro, Phone 11 Pro Max з аперацыйнай сістэмай iOS 14.0.

13 кастрычніка 2020 года прадстаўлены iPhone 12, iPhone 12 Mini, Phone 12 Pro Max, iPhone 12 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 14.1.

14 верасня 2021 года былі прадстаўлены iPhone 13, iPhone 13 Mini, Phone 13 Pro Max, iPhone 13 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 15.0.

7 верасня 2022 года былі прадстаўлены iPhone 14, iPhone 14 Plus, iPhone 14 Pro Max, iPhone 14 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 16.0.

12 верасня 2023 года прадстаўлены iPhone 15, iPhone 15 Plus, iPhone 15 Pro Max, iPhone 15 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 17.0.

9 верасня 2024 года прадстаўлены iPhone 16, iPhone 16 Plus, iPhone 16 Pro Max, iPhone 16 Pro з аперацыйнай сістэмай iOS 18.0.

Станам на сакавік 2010 года агулам прададзена каля 50 млн iPhone[3].

У 2008 годзе iPhone заняў другое месца ў рэйтынгу найбольш карысных сучасных тэхналогій па версіі выдання PCWorld[4].

  1. iPhone OS 4 renamed iOS 4, launching June 21 with 1500 new features
  2. iPhone 6S Plus: All About Apple’s More Powerful Monster
  3. "Original iPhone дагэтуль актуальны". iPhones.ru. 28 красавіка 2010. Праверана 24 мая 2010.
  4. "Складзены рэйтынг найбольш карысных з выкарыстоўваемых у наш час тэхналогій". Lenta.ru. 11 чэрвеня 2008. Архівавана з арыгінала 28 студзеня 2012. Праверана 14 красавіка 2010.

Previous Page Next Page






IPhone AN آيفون Arabic آيفون ARY آي فون ARZ IPhone AST İPhone AZ آیفون AZB IPhone BAR IPhone BBC IPhone BE-X-OLD

Responsive image

Responsive image