Our website is made possible by displaying online advertisements to our visitors.
Please consider supporting us by disabling your ad blocker.

Responsive image


Ethernet

Камбінаваная сеткавая Ethernet-картка, якая падтрымлівае далучэнне як праз кааксіяльны кабель, так і праз кабель тыпу «вітая пара».

Ethernet (эзэрнэт, ад лац.: aether — этэр) — базавая тэхналогія лакальных вылічальных (камп’ютарных) сетак з камутацыяй пакетаў, якая выкарыстоўвае пратокол CSMA/CD (множны доступ з кантролем нясучай ды выяўленнем калізій). Гэты пратакол дазваляе у кожны момант часу толькі адзін сеанс перадачы ў лагічным сегменце сеткі. Пры з’яўленні двух і больш сеансаў перадачы адначасова ўзнікае калізія, якая фіксуецца станцыяй, якая ініцыюе перадачу. Станцыя аварыйна спыняе працэс і чакае завяршэння сеансу перадачы, а потым зноў намагаецца паўтарыць перадачу.

Ethernet-сеткі функцыянуюць на скарасцях 10 Мбіт/с, Fast Ethernet — на скарасцях 100 Мбіт/с, Gigabit Ethernet — на скарасцях 1000 Мбіт/с, 10 Gigabit Ethernet — на скарасцях 10 Гбіт/с. У канцы лістапада 2006 года было прынята рашэнне аб пачатку распрацоўкі наступнай версіі стандарту з дасягненнем скорасці 100 Гбіт/с (100 Gigabit Ethernet). Асноўныя стандарты Ethernet[1]

  1. Standarty-ethernet Архівавана 2 ліпеня 2014.

Previous Page Next Page






Ethernet AF إيثرنت Arabic Ethernet AST Ethernet AZ Етернет Bulgarian ইথারনেট Bengali/Bangla Ethernet BR Ethernet BS Ethernet Catalan ئیتەرنێت CKB

Responsive image

Responsive image